Адбылося ў Новінскім СДК.
Менавіта 22 сакавіка, паводле народнага календара, вясна канчаткова змяняе зіму, а дзень раўняецца з ноччу. Лічыцца, што з выраю вяртаюцца жаўранкі, а за імі - і ўсе астатнія птушкі. Сапраўднае народнае гулянне стварыў узорны фальклорны гурт «Валошкі». Юныя артысты з песнямі і заклічкамі зазывалі цяпло і вясенняе сонца. А таксама вадзілі карагоды, праводзілі гульні, гушкаліся на арэлях. Напрыканцы, па традыцыі, удзельнікі свята пачаставаліся духмянай выпечкай у выглядзе птушак.



