Масленица в Новинском СДК

23.02.2026
Ярка, весела і па-дамашняму прайшла Масленіца ў Новінскім СДК!

Сваёй творчасцю і задорам з гасцямі дзяліліся ўзорны фальклорны гурт «Валошкі» і народны сямейны гульнёва-абрадавы калектыў «Радзіна».


Звонкія песні, дружныя карагоды, народныя забавы, конкурсы, спартыўныя спаборніцтвы і нават катанне на коніку - кожны знайшоў сабе занятак па інтарэсах!


А самымі папулярнымі пачастункамі, вядома ж, былі смачныя бліны і гарачы чай.


Фінальным акордам народнага гуляння стала спальванне масленічнага чучала. Гэта сімвалізуе развітанне з зімой і доўгачаканае абуджэнне прыроды, якое адкрывае шлях вясноваму цяплу і святлу!

поделиться в: